Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Саветам Міністраў Рэспублікі Албанія аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў

Урад Рэспублікі Беларусь і Савет Міністраў Рэспублікі Албанія, якія далей называюцца «Бакі»,

жадаючы павялічваць і ўмацоўваць сяброўскія адносіны і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Албанія,

маючы мэту спрасціць узаемныя паездкі грамадзян дзвюх дзяржаў як важны інструмент паглыблення сувязей і падтрымкі развіцця ва ўсіх галінах двухбаковай зацікаўленасці,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Грамадзяне дзяржавы аднаго Боку – уладальнікі сапраўдных праязных дакументаў, пералічаных у Дадатку да гэтага Пагаднення, уязджаюць, знаходзяцца, выязджаюць і праязджаюць транзітам праз тэрыторыю дзяржавы другога Боку без віз пры ўмове, што працягласць іх знаходжання не перавышае 30 (трыццаці) дзён з даты іх уезду. Пры гэтым агульная працягласць іх знаходжання на тэрыторыі дзяржавы другога Боку не павінна перавышаць 90 (дзевяноста) дзён на працягу аднаго каляндарнага года.

Артыкул 2

Грамадзяне дзяржавы аднаго Боку, якія маюць намер знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы другога Боку на працягу перыяду звыш 30 (трыццаці) дзён незалежна ад мэты паездкі, перад уездам на яго тэрыторыю абавязаны атрымаць візу ў дыпламатычным прадстаўніцтве альбо консульскай установе дзяржавы другога Боку ў парадку, прадугледжаным яго нацыянальным заканадаўствам.

Артыкул 3

Грамадзяне дзяржавы аднаго Боку ўязджаюць, выязджаюць і праязджаюць транзітам па тэрыторыі дзяржавы другога Боку праз пагранічныя пункты пропуску, прызначаныя ў адпаведнасці з яго нацыянальным заканадаўствам для міжнародных пасажырскіх зносін.

Артыкул 4

Грамадзяне дзяржавы аднаго Боку падчас іх знаходжання на тэрыторыі дзяржавы другога Боку павінны выконваць заканадаўства дзяржавы знаходжання.

Артыкул 5

Кожны Бок захоўвае за сабой права адмовіць ва ўездзе або скараціць тэрмін знаходжання грамадзян дзяржавы другога Боку на тэрыторыі сваёй дзяржавы з прычын нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку і здароўя грамадзян.

Артыкул 6

Грамадзяне дзяржавы аднаго Боку, якія не могуць пакінуць тэрыторыю дзяржавы другога Боку на працягу часу, вызначанага ў артыкуле 1 гэтага Пагаднення, з прычыны выключных абставін (напрыклад, хваробы, стыхійнага бедства альбо іншых), якія маюць дакументальнае ці іншае пацвярджэнне такіх абставін, могуць звярнуцца ў адпаведныя органы па дазвол падоўжыць тэрмін іх знаходжання на тэрыторыі дзяржавы другога Боку.

Артыкул 7

1. Бакі абмяняюцца па дыпламатычных каналах узорамі сапраўдных праязных дакументаў, пералічаных у Дадатку да гэтага Пагаднення, не пазней 30 (трыццаці) дзён пасля дня падпісання гэтага Пагаднення.

2. Кожны Бок павінен паведаміць другому Боку па дыпламатычных каналах аб любых змяненнях у дакументах, пералічаных у Дадатку да гэтага Пагаднення, і адправіць узоры такіх дакументаў не пазней чым за 30 (трыццаць) дзён да іх увядзення ў абарот.

Артыкул 8

Любыя рознагалоссі, якія ўзнікаюць паміж Бакамі пры тлумачэнні ці прымяненні палажэнняў гэтага Пагаднення, вырашаюцца Бакамі шляхам кансультацый або перагавораў.

Артыкул 9

1. Кожны Бок можа прыпыніць дзеянне гэтага Пагаднення поўнасцю або часткова ў інтарэсах забеспячэння нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя насельніцтва або ў выпадку ўзнікнення эпідэмій, стыхійных бедстваў, тэхналагічных аварый і іншых надзвычайных сітуацый.

2. Гэты Бок своечасова паведамляе другому Боку па дыпламатычных каналах аб такім рашэнні.

2. Гэты Бок паведамляе такім жа шляхам другому Боку аб аднаўленні прымянення гэтага Пагаднення.

Артыкул 10

1. Гэта Пагадненне заключана на неабмежаваны перыяд і ўступае ў сілу з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні Бакамі ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення гэтага Пагаднення ў сілу.

2. Гэта Пагадненне можа быць зменена па ўзаемнай пісьмовай згодзе Бакоў. Любыя папраўкі ўступаюць у сілу ў парадку, прадугледжаным у пункце 1 гэтага артыкула.

3. Кожны з Бакоў можа спыніць дзеянне гэтага Пагаднення ў любы час шляхам пісьмовага паведамлення па дыпламатычных каналах другому Боку. Гэта Пагадненне спыняе дзеянне праз 6 (шэсць) месяцаў пасля даты атрымання другім Бокам такога паведамлення.

Здзейснена ў горадзе Маскве 27 снежня 2019 года ў двух сапраўдных экзэмплярах, кожны на беларускай, албанскай і англійскай мовах, прычым усе тэксты з’яўляюцца аўтэнтычнымі. У выпадку ўзнікнення разыходжанняў у тлумачэнні палажэнняў гэтага Пагаднення прымяняецца тэкст на англійскай мове.

 

За Урад
Рэспублікі Беларусь

Подпіс

 

За Савет Міністраў
Рэспублікі Албанія

Подпіс

 

 

Дадатак

ПЕРАЛІК
дакументаў, неабходных для ўзаемных бязвізавых паездак грамадзян Рэспублікі Беларусь і грамадзян Рэспублікі Албанія

1. Для грамадзян Рэспублікі Беларусь сапраўднымі праязнымі дакументамі для паездак у Рэспубліку Албанія з’яўляюцца:

1.1. пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

1.2. дыпламатычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

1.3. службовы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

1.4. пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь (толькі для вяртання ў Рэспубліку Беларусь);

1.5. нацыянальнае пасведчанне асобы марака Рэспублікі Беларусь (пры наяўнасці судовай ролі або выпіскі з яе).

2. Для грамадзян Рэспублікі Албанія сапраўднымі дакументамі для паездак у Рэспубліку Беларусь з’яўляюцца:

2.1. звычайны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Албанія;

2.2. дыпламатычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Албанія;

2.3. службовы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Албанія;

2.4. сапраўдны праязны дакумент на вяртанне ў Рэспубліку Албанія (толькі для вяртання ў Рэспубліку Албанія);

2.5. ідэнтыфікацыйны дакумент марака (пры наяўнасці судовай ролі або выпіскі з яе).