ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 чэрвеня 2020 г. № 54
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Абарончыя збудаванні (форт № 5) з тэрыторыяй у межах 10 м ад рова» па вул. Старадарожнай у г. Брэсце (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова 30.06.2020 № 54 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Абарончыя збудаванні (форт № 5) з тэрыторыяй у межах 10 м ад рова» па вул. Старадарожнай у г. Брэсце
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Абарончыя збудаванні (форт № 5) з тэрыторыяй у межах 10 м ад рова» па вул. Старадарожнай у г. Брэсце (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Абарончыя збудаванні (форт № 5) з тэрыторыяй у межах 10 м ад рова» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000077 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Абарончыя збудаванні (форт № 5) з тэрыторыяй у межах 10 м ад рова» па вул. Старадарожнай у г. Брэсце дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах гістарычнай тэрыторыі абарончага збудавання і тэрыторыі ў межах 10 м ад контр-эскарпу (па вонкаваму боку знешняга землянога адхону абводнага рова).
Плошча тэрыторыі – 8,7 га.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па вонкаваму боку знешняга землянога адхону абводнага рова праз кропкі 1-2-12-13-14-15-16-1 з каардынатамі 52°2'52.47'', 23°40'10.01'' – 52°2'54.70'', 23°40'23.67'' – 52°2'54.80'', 23°40'24.44'' – 52°2'56.15'', 23°40'32.30'' – 52°2'51.45'', 23°40'33.33'' – 52°2'45.76'', 23°40'25.34'' – 52°2'48.07'', 23°40'12.74'' – 52°2'52.47'', 23°40'10.01''.
9. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўленна зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці ў прыродным асяроддзі на паўднёвым захадзе г. Брэста, якое гістарычна склалася, і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
11. Тэрыторыя ахоўнай зоны ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і тэрыторыю рэшткаў гістарычных транспартных шляхоў сувязі паміж фартамі (з тэрыторыяй па 6 м ад цэнтра дарог).
Плошча тэрыторыі ахоўнай зоны – 10,5 га.
12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы, усходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая праходзіць на адлегласці 10 м ад контр-эскарпу па вонкаваму боку знешняга землянога адхону абводнага рова праз кропкі 12-13-14-15-16-1-2 з каардынатамі 52°2'54.80'', 23°40'24.44'' – 52°2'56.15'', 23°40'32.30'' – 52°2'51.45'', 23°40'33.33'' – 52°2'45.76'', 23°40'25.34'' – 52°2'48.07'', 23°40'12.74'' – 52°2'52.47'', 23°40'10.01'' – 52°2'54.70'', 23°40'23.67'', далей па лініі, якая прходзіць уздоўж гістарычных дарог паміж фартамі на поўнач, паўночны захад, паўднёвы ўсход, паўночны ўсход і на паўднёвы захад праз кропкі 2-3-4-5-6-7-8-9-10-11-12 з каардынатамі 52°2'54.70'', 23°40'23.67'' – 52°3'1.95'', 23°40'23.28'' – 52°3'12.25'', 23°40'7.02'' – 52°3'12.73'', 23°40'7.14'' – 52°3'2.33'', 23°40'23.63'' – 52°3'8.60'', 23°40'32.40'' – 52°3'21.37'', 23°40'49.80'' – 52°3'21.04'', 23°40'50.18'' – 52°3'8.45'', 23°40'32.96'' – 52°3'1.60'', 23°40'24.03'' – 52°2'54.80'', 23°40'24.44''.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
новае будаўніцтва, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый і добраўпарадкавання аўтэнтычных дарог паміж фартамі;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, у тым ліку ўсталяванне стэндаў і іншых форм добраўпарадкавання, якія тэматычна не звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку высечка старых дрэў (узрост 80 гадоў і болей), а таксама дрэў уздоўж рэштак гістарычных дарог паміж фартамі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
14. У зону аховы ландшафту ўключана частка прыроднага і ўрбанізаванага ландшафту, які непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўносці.
Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання ландшафту, які акружае гісторыка-культурную каштоўнасць і ўздзейнічае на цэласнасць яе візуальнага ўспрымання.
Плошча зоны аховы ландшафту – 112 га.
15. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы, усходзе і поўдні – лінія, якая ідзе на адлегласці 4 м ад знешняга адхону вадаскіднага канала праз кропкі 17-18-7-10-19-20-21-22-23-24 з каардынатамі 52°3'12.86'', 23°40'7.14''; 52°3'13.22'', 23°40'14.97''; 52°3'8.60'', 23°40'32.40''; 52°3'8.45'', 23°40'32.96''; 52°2'56.35'', 23°41'11.06''; 52°2'39.24'', 23°40'56.59''; 52°2'28.38'', 23°40'29.51''; 52°2'26.89'', 23°40'12.73''; 52°2'33.31'', 23°40'10.37''; 52°2'32.82'', 23°40'7.27'';
на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходняму боку дарогі ўздоўж Дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Польшча праз кропкі 24-25-4-5-17 з каардынатамі 52°2'32.82'', 23°40'7.27''; 52°2'46.72'', 23°40'2.31''; 52°3'12.25'', 23°40'7.02''; 52°3'12.73'', 23°40'7.14''; 52°3'12.86'', 23°40'7.14''.
У зону аховы ландшафту не ўваходзіць тэрыторыя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
16. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення гістарычна існаваўшых будынкаў і збудаванняў, якія маюць адносіны да абарончага збудавання (гісторыка-культурнай каштоўнасці);
пракладка магістральных дарог;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту, акрамя аднаўлення гістарычна існаваўшых элементаў рэльефа прыроднага і антрапагеннага паходжання;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
рубка дрэў (узрост больш за 80 гадоў), якія не ўяўляюць небяспекі.
17. У зоне аховы ландшафту рэкамендавана навукова абгрунтаваная ліквідацыя альбо нейтралізацыя дысгарманічных элементаў урбанізаванага ландшафту (ачышчальныя збудаванні).
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
18. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення захавання і даследвання археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.
19. Зона аховы культурнага пласта супадае з тэрыторыяй ахоўнай зоны.
Плошча аховы культурнага пласта – 8,7 га.
20. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта забараняецца:
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных і земляных работ без правядзення археалагічных даследаванняў па выяўленні археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкулам 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
21. Пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў на тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы ландшафту забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.