− 
 − 

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 чэрвеня 2020 г. № 331

Аб вызваленні некаторых службовых асоб

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Вызваліць:

Матусевіча Дзмітрыя Феафанавіча ад пасады намесніка Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам да другога наймальніка (пункт 4 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

Селіверстава Юрыя Міхайлавіча ад пасады першага намесніка Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам на іншую пасаду (пункт 1 артыкула 39 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 г. № 204-З «О государственной службе в Республике Беларусь»);

Хмеля Андрэя Валер’евіча ад пасады намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам да другога наймальніка (пункт 4 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

 

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь

Р.Галоўчэнка