УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 лістапада 2019 г. № 426

Аб узнагароджанні

За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, выключную адвагу і мужнасць, праяўленыя пры выратаванні людзей у час пажару, значны асабісты ўклад у забеспячэнне грамадскага парадку і спыненне эканамічных правапарушэнняў, развіццё сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці, заслугі ў галіне будаўніцтва, адукацыі і культуры:

1. Узнагародзіць:

 

ордэнам «За службу Радзіме» III ступені

Абярэмку
Ігара Мікалаевіча

начальніка ўстановы адукацыі «Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў» Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў, палкоўніка міліцыі

Васюковіча
Дзмітрыя Аляксандравіча

следчага па асабліва важных справах упраўлення па расследаванні злачынстваў супраць асобы і грамадскай бяспекі галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта, падпалкоўніка юстыцыі

ордэнам Пашаны

Левачкіну
Зінаіду Анісімаўну

начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Асіповіцкім раёне

Сівака
Анатолія Аляксандравіча

старшыню Мінскага гарвыканкама

ордэнам Францыска Скарыны

Самовіча
Аляксандра Леанідавіча

члена Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003–2019 гады)

медалём «За выратаванае жыццё»

Семякіна
Антона Ігаравіча

міліцыянера-дзяжурнага ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых ці заключаных пад варту, міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Дрыбінскага райвыканкама, сяржанта міліцыі

медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»

Жыўлюка
Аляксандра Паўлавіча

намесніка начальніка 1-га аддзела 1-га ўпраўлення галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў, падпалкоўніка міліцыі

медалём «За працоўныя заслугі»

Арцеменка
Тамару Леанідаўну

аператара паточнай лініі па выпрацоўцы валакна (доўгага) адкрытага акцыянернага таварыства «Горкілён»

Байко
Валянціна Валянцінавіча

намесніка дырэктара па развіцці сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ Спа»

Вербаля
Андрэя Іванавіча

трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Сельскагаспадарчае вытворчае ўпраўленне «Пратасаўшчына» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз»

Гарусава
Сяргея Васільевіча

трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Сельскагаспадарчае вытворчае ўпраўленне «Антонаўка-Агра» рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблгаз»

Гельберга
Ілью Самуілавіча

прафесара кафедры фтызіяпульманалогіі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»

Давідовіч
Надзею Міхайлаўну

загрузчыка сыравіны адкрытага акцыянернага таварыства «Кіруючая кампанія холдынга «Магілёўабллён»

Елісеенку
Аляксандра Леанідавіча

трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Сельскагаспадарчая вытворчасць «Газавік-Сіпакова» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз»

Казырскую
Алену Барысаўну

начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Фрунзенскім раёне г. Мінска № 2

Каральчука
Уладзіміра Рыгоравіча

дырэктара даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці»

Кушнарэнку
Аляксея Іванавіча

генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліву і газіфікацыі «Белпалівагаз»

Лахондзікава Уладзіміра Яўгеньевіча

наладчыка тэхналагічнага абсталявання адкрытага акцыянернага таварыства «Горкілён»

Лызікаву
Таццяну Уладзіміраўну

жывёлавода філіяла «Сельскагаспадарчая вытворчасць «Газавік-Сіпакова» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз»

Лысоўскую
Іну Сяргееўну

першага намесніка начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне г. Віцебска

Люсікава
Мікалая Мікалаевіча

галоўнага інжынера адкрытага акцыянернага таварыства «Хоцімскі льнозавод»

Матвейчыка
Мечыслава Часлававіча

рэзчыка на пілах, нажоўках і станках вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Цветліт» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх»

Мінчанку
Віктара Пятровіча

вадзіцеля адкрытага акцыянернага таварыства «Хоцімскі льнозавод»

Паўлючэнку
Дзмітрыя Віктаравіча

вядучага агранома адкрытага акцыянернага таварыства «Горкілён»

Салонку
Аляксея Аляксеевіча

трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Сельскагаспадарчае вытворчае ўпраўленне «Даманава» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»

Санько
Вячаслава Генадзьевіча

мехатроніка службы механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў філіяла «Сельскагаспадарчая вытворчасць «Мазалавагаз» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз»

Сасіну
Веру Васільеўну

аператара машыннага даення комплексу па вытворчасці малака «Калінава» філіяла «Сельскагаспадарчая вытворчасць «Мазалавагаз» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз»

Сашко
Дануту Мар’янаўну

аператара машыннага даення філіяла «Сельскагаспадарчае вытворчае ўпраўленне «Пратасаўшчына» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз»

Серафімовіча
Віктара Канстанцінавіча

намесніка старшыні Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане»

Смірнова
Яўгенія Барысавіча

генеральнага дырэктара вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз»

Сцепанцову
Надзею Трафімаўну

майстра змены адкрытага акцыянернага таварыства «Кіруючая кампанія холдынга «Магілёўабллён»

Тузкова
Мікалая Іванавіча

трактарыста адкрытага акцыянернага таварыства «Горкілён»

Туроўчык
Іну Рыгораўну

начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Калінкавіцкім раёне

Фядосіка
Анатолія Мікалаевіча

трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Сельскагаспадарчае вытворчае ўпраўленне «Даманава» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»

Цыганкову
Таццяну Ільінічну

сартавальніка сыравіны і валакна (доўгага) адкрытага акцыянернага таварыства «Горкілён»

Цыркунову
Веру Мікалаеўну

педагога-арганізатара ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесіянальна-тэхнічны каледж»

Чачоткіна
Аляксандра Сяргеевіча

дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія»

Эйсмант
Ірыну Іванаўну

начальніка ўпраўлення інфармацыйна-растлумачальнай работы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці

Ярашэвіча
Аляксандра Мікалаевіча

старшыню савета Столінскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане»

медалём Францыска Скарыны

Аўраменку
Аляксандра Уладзіміравіча

артыста-вакаліста (саліста) ансамбля песні і танца ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў

Булдык
Марыну Аляксандраўну

выкладчыка ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання»

Мальцаву
Лідзію Васільеўну

дырэктара дзяржаўнай установы культуры «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Няроду
Алега Яўгеньевіча

кіраўніка ўзорнага хору хлопчыкаў «Пеўнікі» дзяржаўнай установы «Брэсцкі гарадскі цэнтр культуры»

Пашкевіча
Аляксандра Уладзіміравіча

вядучага майстра сцэны ўстановы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр»

Шчатко
Івана Іванавіча

артыста драмы ўстановы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр»

 

2. Прысвоіць ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь:

 

«Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь»

Бабашко
Мікалаю Мікалаевічу

артысту балета дзяржаўнай установы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі»

Шушкевічу
Валерыю Мікалаевічу

артысту дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага»

«Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь»

Савінай
Веры Юр’еўне

члену рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў»

«Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь»

Васільчанка
Надзеі Васільеўне

дырэктару ўстановы адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі

«Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь»

Спаткаю
Аркадзю Аляксандравічу

дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі Прамтранспраект»

«Заслужаны супрацоўнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь»

Ломацю
Івану Віктаравічу

начальніку факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў установы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», палкоўніку міліцыі

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка