− 
 − 

ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 студзеня 2014 г. № 117-З

Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 24 чэрвеня 1997 года

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 5 снежня 2013 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 19 снежня 2013 года

Ратыфікаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь i Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь i Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 24 чэрвеня 1997 года, падпісанае ў г. Хельсінкі 17 мая 2013 года.

 

Прэзiдэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

ПАГАДНЕННЕ
паміж Урадам Рэспублікі Беларусь i Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамaбільных зносінах ад 24 чэрвеня 1997 года

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Фінляндскай Рэспублікі, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі,

імкнучыся да далейшага развіцця аўтамабільных зносін паміж абедзвюма дзяржавамі, а таксама транзіту праз іх тэрыторыі,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Артыкул 4 Пагаднення выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Транспартныя сродкі дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі ў адпаведнасці з Пагадненнем на тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку, у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку вызваляюцца ад усіх падаткаў, збораў і іншых плацяжоў, якія спаганяюцца з транспартных сродкаў на гэтай тэрыторыі.

2. Вызваленне ад падаткаў, збораў і плацяжоў у адпаведнасці з дадзеным артыкулам не распаўсюджваецца на зборы за платныя дарогі, зборы за праезд з карыстальнікаў дарог і падаткі на дабаўленую вартасць, а таксама на мытныя плацяжы, акцызныя зборы за выкарыстанне транспартнымі сродкамі паліва, акрамя паліва, якое знаходзіцца ў стандартных паліўных баках, устаноўленых заводам-вытворцам транспартных сродкаў, у тым ліку ў паліўных баках ацяпляльнага і халадзільнага абсталявання, у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам дзяржаў Дагаворных Бакоў.

3. Запасныя часткі, якія неабходны для транспартнага сродку дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку і якія ўваходзяць у яго звычайную камплектацыю, вызваляюцца ад усіх увазных мытных пошлін на тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку пры ўмове, што перавозчык выконвае адпаведныя мытныя правілы.».

Артыкул 2

Артыкул 7 Пагаднення выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Не патрабуецца дазволу на выкананне перавозак:

– рухомай маёмасці пры перасяленні;

– пахавальных;

– грузаў і абсталявання для кірмашоў і выстаў;

– жывёл, аўтатранспартных сродкаў, а таксама іншых грузаў, прызначаных для правядзення спартыўных мерапрыемстваў;

– тэатральных дэкарацый і рэквізіту, музычных інструментаў і абсталявання для радыё- і тэлеперадач або для кіназдымкаў;

– пашкоджаных транспартных сродкаў;

– медыцынскага абсталявання і матэрыялаў для прадастаўлення экстраннай дапамогі пры стыхійных бедствах;

– грузаў аўтатранспартнымі сродкамі, агульная дазволеная маса з грузам якіх, уключаючы прычэпы, не перавышае 3,5 тоны.

Пры ўзаемнай згодзе кампетэнтных органаў дзяржаў Дагаворных Бакоў іншыя перавозкі могуць таксама быць вызвалены ад неабходнасці атрымання дазволу.».

Артыкул 3

Дадзенае Пагадненне ўступае ў сілу па заканчэнні 30 дзён з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення, якое пацвярджае выкананне Дагаворнымі Бакамі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам кожнай дзяржавы ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сілу.

 

Здзейснена ў г. Хельсінкі 17 мая 2013 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, фінскай і англійскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу. У выпадку разыходжанняў у тлумачэнні палажэнняў дадзенага Пагаднення перавага будзе надавацца тэксту на англійскай мове.

 

За Урад
Рэспублікі Беларусь

Подпіс

За Урад
Фінляндскай Рэспублікі

Подпіс