− 
 − 


ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 лістапада 2013 г. № 65-З

Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Рэспублiкi Польшча i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб пункце стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Польшча i Украiны

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 кастрычніка 2013 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 18 кастрычніка 2013 года

Ратыфiкаваць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Рэспублiкi Польшча i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб пункце стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Польшча i Украiны, падпiсанае ў г. Луцку 14 сакавiка 2013 года.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

ПАГАДНЕННЕ
паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Рэспублікі Польшча і Кабінетам Міністраў Украіны аб пункце стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Польшча і Украіны

Урад Рэспублікі Беларусь, Урад Рэспублікі Польшча і Кабінет Міністраў Украіны, якія далей называюцца Бакамі,

кіруючыся прынцыпамі павагі да суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў і непарушнасці дзяржаўных граніц,

прымаючы да ўвагі неабходнасць вызначэння і абазначэння пункта стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Польшча і Украіны,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

1. Пункт стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Польшча і Украіны (далей – пункт стыку граніц) знаходзіцца на перасячэнні лініі, якая праходзіць пасярэдзіне ракі Заходні Буг (Буг), з лініяй, што з’яўляецца працягам паўднёвай броўкі канала Масціцкага.

2. Пункт стыку граніц паказаны на Дэлімітацыйнай карце стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Польшча і Украіны маштабу 1:10 000, якая з’яўляецца неад’емнай часткай дадзенага Пагаднення.

Артыкул 2

1. Пункт стыку граніц абазначаецца на мясцовасці пагранічным знакам «Буг» (далей – пагранічны знак).

2. Бакі ў трохмесячны тэрмін з даты ўступлення дадзенага Пагаднення ў сілу створаць Сумесную беларуска-польска-ўкраінскую камісію (далей – Сумесная камісія) з мэтай абазначэння пункта стыку граніц на мясцовасці, падрыхтоўкі і падпісання дэмаркацыйных дакументаў.

Дэмаркацыйныя дакументы – Пратакол пагранічнага знака «Буг», Дэмаркацыйная карта стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Польшча і Украіны і Заключны пратакол Сумеснай камісіі – складаюцца ў трох экзэмплярах, кожны на беларускай, польскай і ўкраінскай мовах.

3. Расходы, звязаныя з выкананнем сумесных работ, згаданых у пункце 2 дадзенага артыкула, Бакі пакрываюць на парытэтнай аснове.

Артыкул 3

1. Кожны з Бакоў прадпрыме неабходныя дзеянні з мэтай падтрымання ў належным стане элементаў пагранічнага знака, змешчаных на тэрыторыі яго дзяржавы, і недапушчэння іх перамяшчэння, пашкоджання, страты або знішчэння, а таксама дзеянні па забеспячэнню бачнасці паміж элементамі пагранічнага знака.

2. Бакі прадпрымаюць дзеянні, якія забяспечваюць нязменнасць становішча рэчышча ракі Заходні Буг (Буг) у раёне пункта стыку граніц.

3. У выпадку натуральных змен рэчышча ракі Заходні Буг (Буг) пункт стыку граніц не змяняе свайго становішча, пакуль Бакі не дамовяцца аб іншым.

4. Дзеянні Бакоў, звязаныя з прадухіленнем перамяшчэння, пашкоджання, страты або знішчэння элементаў пагранічнага знака, рэгулююцца адпаведнымі палажэннямі двухбаковых міжнародных дагавораў дзяржаў Бакоў.

5. Пры адсутнасці магчымасці аднаўлення элементаў пагранічнага знака на ранейшым месцы Бакі ўзгодняць іх новае месцазнаходжанне і складуць адпаведныя дакументы ў трох экзэмплярах, кожны на беларускай, польскай і ўкраінскай мовах.

Артыкул 4

Любыя пытанні па рэалізацыі дадзенага Пагаднення вырашаюцца шляхам кансультацый паміж Бакамі.

Артыкул 5

Дадзенае Пагадненне ўступае ў сілу ў дзень атрымання апошняй ноты, якая пацвярджае выкананне кожным з Бакоў неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.

Здзейснена ў г. Луцку 14 сакавіка 2013 года ў трох экзэмплярах, кожны на беларускай, польскай і ўкраінскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу.

 

За Урад
Рэспублікі Беларусь

Подпіс

За Урад
Рэспублікі Польшча

Подпіс

За Кабінет
Міністраў Украіны

Подпіс

ДЭЛІМІТАЦЫЙНАЯ КАРТА СТЫКУ ДЗЯРЖАЎНЫХ ГРАНІЦ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, РЭСПУБЛІКІ ПОЛЬШЧА I УКРАІНЫ

 

За Урад
Рэспублікі Беларусь

Подпіс

За Урад
Рэспублікі Польшча

Подпіс

За Кабінет
Міністраў Украіны

Подпіс

 

 

Дадатак

да Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі
Беларусь, Урадам Рэспублікі Польшча
і Кабінетам Міністраў Украіны аб пункце
стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі
Беларусь, Рэспублікі Польшча і Украіны

УМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННІ: