УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 студзеня 2020 г. № 6

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

1. За выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага, музычнага, эстраднага мастацтва, музейнай справы, кінавідэамастацтва, тэлебачання, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2019 года:

калектыву ўстановы культуры «Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» – за стварэнне экспазіцыі Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і правядзенне маштабных выставачных праектаў «Восіп Цадкін. Вяртанне», «Аляксандр Родчанка. Фатаграфія з «ВХУТЕМАС»;

аўтарскаму калектыву ў складзе Герстэна Барыса Ізідоравіча, намесніка загадчыка аддзела спартыўнага вяшчання дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал», Бокуна Уладзіміра Віктаравіча, дырэктара прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Майстэрня Уладзіміра Бокуна», Луцкага Уладзіміра Іосіфавіча, рэжысёра-пастаноўшчыка прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Майстэрня Уладзіміра Бокуна», – за стварэнне серыі дакументальных фільмаў «Хроніка Мінскага гета»;

заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнаму аркестру ўстановы адукацыі «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага» – за вялікі ўклад у выхаванне творчай моладзі і рэалізацыю культурных праектаў «Міжнародны сімфанічны форум-конкурс маладых кампазітараў краін СНД імя М.К.Агінскага», «Масты сяброўства: Беларусь – Расія», «Духоўная старонка малой радзімы»;

калектыву дзяржаўнай установы «Брэсцкі гарадскі цэнтр культуры» – за выдатныя дасягненні ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, правядзенне маштабных мерапрыемстваў, прысвечаных 1000-годдзю горада Брэста, і рэалізацыю міждзяржаўнай праграмы «Брэст – культурная сталіца Садружнасці – 2019»;

калектыву Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь – за рэалізацыю творчых праектаў, якія пазітыўна прадстаўляюць нацыянальную культуру ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, значны ўклад у выхаванне творчай моладзі;

калектыву дзяржаўнай установы культуры «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» – за значны ўклад у развіццё народнай творчасці і рэалізацыю праекта «Іўеўскі каларыт»;

аўтарскаму калектыву ў складзе Крутога Ігара Якаўлевіча, кампазітара, прадзюсара, народнага артыста Расіі, Сечэнава Аляксея Генадзьевіча, рэжысёра-пастаноўшчыка, заснавальніка кампаніі «Sechenov.com», Вавілава Аляксандра Дзмітрыевіча, рэжысёра-пастаноўшчыка, мастацкага кіраўніка прадзюсарскага цэнтра «Арт-мажор» установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», – за распрацоўку і рэалізацыю творчай канцэпцыі маштабных цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года;

ваенна-патрыятычнаму цэнтру спецыяльнай падрыхтоўкі дапрызыўнай моладзі «Скіф» – за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, рэалізацыю культурных праектаў па фарміраванні экспазіцыі Музея гісторыі паветрана-дэсантных войскаў і падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння імя В.Ф.Маргелава і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам і памятным датам;

заслужанаму аматарскаму калектыву фальклорнаму ансамблю «Дударыкі» дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 14 г. Мінска» – за выдатныя дасягненні ў галіне аматарскага мастацтва і паспяховае прадстаўленне Рэспублікі Беларусь у праграмах Міжнароднага фестывалю «Гармонік збірае сяброў», Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-ярмаркі і іншых праектаў;

аўтарскаму калектыву ў складзе Чубукова Дзяніса Уладзіміравіча, дацэнта кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», Башкатавай Аляўціны Генадзьеўны, індывідуальнага прадпрымальніка, члена грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў», Орсіка Кірыла Уладзіміравіча, майстра вытворчага навучання кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», – за мазаічнае афармленне алтарнай часткі храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2019 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка