УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 студзеня 2020 г. № 4

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

У мэтах стымулявання і сацыяльнай падтрымкі дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць фарміраванню гарманічнай асобы, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2019 года ў памеры 100 базавых велічынь кожнаму:

Булацкаму Паўлу Вячаслававічу, галоўнаму дырэктару галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь;

Ганчарову Уладзіславу Алегавічу, спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце Міністэрства спорту і турызму;

Гулевічу Васілю Адамавічу, старшаму трэнеру нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па сучасным пяцібор’і ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту».

2. Міністэрству фінансаў у 2020 годзе выдзеліць з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міністэрству спорту і турызму сродкі на выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2019 года з улікам памеру базавай велічыні на момант выплаты.

3. Не абкладаць падаходным падаткам з фізічных асоб сумы спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2019 года, якія выплачваюцца ў адпаведнасці з дадзеным Указам.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка