УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 студзеня 2020 г. № 5

Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і ідэй міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2019 года:

протаіерэю Іаану (Івану) Аляксандравічу Харашэвічу, настаяцелю прыхода храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска, – за значны ўклад ва ўмацаванне ідэй міласэрнасці і арганізацыю работы Дома духоўнай асветы;

Беларускаму грамадскаму аб’яднанню ветэранаў – за актыўную гуманітарную дзейнасць па аказанні дапамогі ветэранам і ўвекавечанне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне;

калектыву грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя мнагадзетных бацькоў» – за значную работу па матэрыяльнай і маральнай падтрымцы мнагадзетных сем’яў, рэалізацыю гуманітарных праектаў «Конкурс на лепшую мнагадзетную сям’ю», «Мінскі гарадскі форум маці», тэлепраекта «Родныя людзі»;

калектыву філіяла ўстановы культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» «Археалагічны музей «Бярэсце» – за актыўную дзейнасць па захаванні нацыянальнага культурнага здабытку і стварэнне абноўленай экспазіцыі філіяла музея;

аўтарскаму калектыву ў складзе Кавалені Аляксандра Аляксандравіча, акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Ляхавай Галіны Паўлаўны, галоўнага рэдактара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белкартаграфія», Насевіча Вячаслава Леанідавіча, дырэктара дзяржаўнай установы «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі», – за стварэнне фундаментальнага картаграфічнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі».

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2019 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка