− 
 − 

РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 кастрычніка 2010 г.Р-500/2010

Аб адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Латвійскай Рэспублікі і Урадам Расійскай Федэрацыі аб вызначэнні пункта стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Латвійскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі»

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага – Старшыні Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіча П.П., намесніка Старшыні Марыскіна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Варановіча Т.В., Данілюка С.Я., Ізоткі У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Цікавенкі А.Г., Чыгрынава С.П.

на падставе часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 і пункта 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь»

разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Латвійскай Рэспублікі і Урадам Расійскай Федэрацыі аб вызначэнні пункта стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Латвійскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі».

Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Чыгрынава С.П., прааналізаваўшы палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Канстытуцыя), Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Латвійскай Рэспублікі і Урадам Расійскай Федэрацыі аб вызначэнні пункта стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Латвійскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі» і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь устанавіў:

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Латвійскай Рэспублікі і Урадам Расійскай Федэрацыі аб вызначэнні пункта стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Латвійскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі» (далей – Закон) прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4 кастрычніка 2010 г., адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 15 кастрычніка 2010 г. і прадстаўлены Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на подпіс.

Закон з’яўляецца актам аб выражэнні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Латвійскай Рэспублікі і Урадам Расійскай Федэрацыі аб вызначэнні пункта стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Латвійскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі (далей – Пагадненне), падпісанага ў г. Мінску 28 студзеня 2010 года ў мэтах вызначэння месца знаходжання і абазначэння пункта стыку дзяржаўных граніц указаных краін і садзейнічання развіццю добрасуседскіх адносін паміж гэтымі краінамі.

У Пагадненні вызначаецца месца знаходжання пункта стыку дзяржаўных граніц вышэйназваных краін адносна геаграфічных аб’ектаў, даецца апісанне спецыяльнага пагранічнага знака пункта стыку граніц, а таксама прадугледжваецца стварэнне сумеснай камісіі для вызначэння і абазначэння дакладнага палажэння стыку граніц на мясцовасці.

Згодна з Пагадненнем месца знаходжання пункта стыку дзяржаўных граніц паказана на Карце раёна стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Латвійскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі, якая з’яўляецца неад’емнай часткай Пагаднення.

У адпаведнасці з абзацам пятым артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь» ратыфікацыі падлягаюць міждзяржаўныя і міжурадавыя дагаворы аб тэрытарыяльным размежаванні Рэспублікі Беларусь з іншымі дзяржавамі. На падставе часткі першай артыкула 20 названага Закона ратыфікацыя міжнароднага дагавора Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь у форме закона.

Канстытуцыйны Суд лічыць, што Пагадненне з’яўляецца міжурадавым дагаворам аб тэрытарыяльным размежаванні Рэспублікі Беларусь з іншымі дзяржавамі, зыходзячы з наступнага.

Пагадненне мае асобны прадмет рэгулявання – вызначэнне пункта стыку дзяржаўных граніц. У гэтай якасці Пагадненне з’яўляецца дапаўненнем да Дагавора аб устанаўленні дзяржаўнай граніцы паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай ад 21 лютага 1994 года.

Міжнародны дагавор аб устанаўленні дзяржаўнай граніцы паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй адсутнічае. Таму Пагадненне неабходна разглядаць як дагавор аб тэрытарыяльным размежаванні Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў адным пункце.

Такім чынам, выражэнне згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення ў форме закона аб ратыфікацыі з’яўляецца абгрунтаваным.

Па форме нарматыўнага прававога акта Закон адпавядае патрабаванням пункта 2 часткі першай артыкула 97 і часткі першай артыкула 104 Канстытуцыі.

Закон прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у межах кампетэнцыі ў адпаведнасці з пунктам 2 часткі першай артыкула 97 Канстытуцыі, адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пунктам 1 часткі першай артыкула 98 Канстытуцыі.

На падставе выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыходзіць да вываду аб тым, што па зместу норм, форме акта, парадку яго прыняцця Закон адпавядае Канстытуцыі.

Кіруючыся часткамі першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, часткамі восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 і пунктам 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь», Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь ВЫРАШЫЎ:

1. Прызнаць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Латвійскай Рэспублікі і Урадам Расійскай Федэрацыі аб вызначэнні пункта стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Латвійскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі» адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.

3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.

 

Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь

П.П.Міклашэвіч